Mount & Blade II: Bannerlord

File information

Last updated

Original upload

Created by

Denis Makouski - Reiko

Uploaded by

khornau17

Virus scan

Safe to use

About this mod

Аматарскі пераклад мода De Re Militari на беларускую мову.

Requirements
Permissions and credits
Amateur translation of the De Re Militari 5.0.7 mod into Belarusian.

Аматарскі пераклад мода De Re Militari 5.0.7 на беларускую мову.

Фінансавая падтрымка (можа спатрэбіцца VPN) patreon.com/Reiko651

Калі коратка De Re Militari прыбірае элітных ваяроў і стварае больш разнастайныя войскі, характэрныя для сярэднявечча, сумесь вясковага рушэньня, прафесійных наймітаў і шляхты.

- нерэгулярныя ваяры складаюць большасьць і дазваляюць прафесійным ваярам і шляхце вылучацца на іх фоне;
- войскі ўсіх фракцыяў робяцца больш індывідуальнымі, асіметрычнымі
- прыбраны залішнія роўні, якія ствараюць бязладзіцу падчас ацэнкі моцы войска
- захавана магчымасьць абраньня шляхоў паляпшэньня ваяроў нават з улікам вышэй сказанага

Ванільны Mount & Blade меў праблему: ваяры нізкага роўня былі толькі прыступкам да вышэйшых. Тое толькі ўзмацняла эфект сьнежнага камяка: прайграючы бок заўжды апынаўся ў горшых абставінах, бо меў ваяроў ніжэйшых роўняў. Увядзеньне шляхетных ваяроў не вырашала праблему, бо іх ровень быў вышэйшы толькі на адзінку. Гэты разбаланс найбольш праяўляўся для гульца, які ператвараў натоўп сялян з віламі ў прафесійнае войска.

De Re Militari - гэта спроба выправіць сітуацыю з дапамогай Adonnay's Troop Changer. Дрэвы ваяроў перапрацаваны ў малейшыя, якія лепей адлюстроўваць тагачасныя тыпы ваяроў. Дрэвы маюць жорсткія абмежаваньні заснаваныя на разумнасьці наяўнасьці таго ці іншага рыштунка ў ваяра. Ваяроў з гэтых малейшых дрэваў дагэтуль льга паляпшаць і заўжды мець выбар без патрэбы пачынаньня са сьціплага вяскоўца.

Агульна, кожная фракцыя мае тры дрэвы ваяроў:
- нерэгулярнае (складаецца з вясковага рушэньня, мае сьціплы рыштунак, максімальны ровень 3, самае распаўсюджанае)
- рэгулярнае (прафесійныя ваяры, мінімальны ровень 3, максімальны 5)
- шляхетнае (мінімальны ровень 3, максімальны 6)

Разнастайныя дрэвы павінны дазволіць усім культурам праявіць іх моцныя бакі і, адначасова, дадаць глыбіню войскам. Кожная культура мае прынамсі базавы варыянт пяхотніка і лучніка, астатняе - вольная гульня. Тое мусіць стымуляваць ужываць розныя тактыкі за розныя бакі і абмежаваць колькасьць аднолькавых гульняў.

Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 .

Зьвярніце ўвагу, моды Better Pikes і Breakable Polearms адсутнічаюць у steam workshop. Яны не абавязковыя, але патрэбны для слушнай працы пікінёраў. Без іх фракцыі, што апіраюцца на пікінёраў будуць слабымі, прынамсі, Баттанія.

Чарга загрузкі:

1. Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2006
2. ButterLib https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2018
3. UI Extender https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2102
4. Mod Configuration Menu https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/612

5. Native
6. SandBoxCore
7. Sandbox
8. StoryMode

9. Realistic Battle Mod https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/791
10. ATC - Adonnay's Troop Changer https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/286
11. Better Pikes https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5150
12. Breakable Polearms https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5285
13. De Re Militari https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2505

14. Belarusian Core https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/3735
15. Belarusian Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4572
16. Belarusian ButterLib https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4571
17. Belarusian UI Extender https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4573
18. Belarusian Mod Configuration Menu https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4574
19. Belarusian Realistic Battle Mod https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5506
20. Belarusian De Re Militari https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5531