Mount & Blade II: Bannerlord
0 of 0

File information

Last updated

Original upload

Created by

Denis Makouski - Reiko

Uploaded by

khornau17

Virus scan

Safe to use

About this mod

Аматарскі пераклад мода Realistic Battle Mod на беларускую мову.

Requirements
Permissions and credits
Amateur translation of the Realistic Battle Mod 3.7.3 mod into Belarusian.

Аматарскі пераклад мода Realistic Battle Mod 3.7.3 на беларускую мову.

Фінансавая падтрымка (можа спатрэбіцца VPN) patreon.com/Reiko651

Па сутнасьці гэты мод складаецца з некалькіх частак, якія льга адключыць па жаданьні:

1. Сімуляцыі рэалістычнасьці бою

а. Перапрацоўвае фізіку нанясеньня шкоды для большай рэалістычнасьці.
б. Перапрацоўвае ўсю зброю і браню
в. Перапрацоўвае ўсе дрэвы ваяроў

2. Паляпшэньня ШІ (штучнага інтэлекту)

а. Паляпшэньне тактычнага ШІ бітвы (дапрацаваны старыя тактыкі і даданы новыя)
б. Паляпшэньня ШІ кожнага ваяра

3. Арэна

З гэтага моманту супернікі на арэне будуць больш адпавядаць вашаму ўзроўню і экіпіяваньню, каб было цікава гуляць з модулем паляпшэньня ШІ. Узнагарода за перамогу будзе на адзін узровень вышэйшая за ўзровень турніра.

На жаль, частка зьвязаная з адключэньнем і наладкай модуляў не перакладзена, бо ня мае індэнціфікатараў.

Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 .

Для працы можа спатрэбіцца адблакаваньне dll мода (хутчэй не спатрэбіцца). Гэтае льга зрабіць уручную ці з дапамогай скрыпта https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/397 (1. спампаваць 2. разархіраваць у тэчку мода 3. запусьціць "LaunchMe.bat". Запуск на сваю рызыку, ніхта аніякай адказнасьці не нясе).

Чарга загрузкі:

1. Native
2. SandBoxCore
3. Sandbox
4. StoryMode

5. Realistic Battle Mod

6. Belarusian Core
7. Belarusian Realistic Battle Mod

Пэўную версію мода Realistic Battle Mod льга спампаваць на Нэксусе па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/791 .