About this mod
Аматарская беларускамоўная лакалізацыя Skyrim Anniversary Edition.
- Requirements
- Permissions and credits
- Mirrors
- Changelogs
- Skyrim;
- DLC Hearthfire, Dawnguard, Dragonborn;
- афіцыйныя мадыфікацыі з Creation Club.
Таксама да лакалізацыі быў даданы пераклад Unofficial Skyrim Special Edition Patch, які вельмі рэкамендуецца ўсталяваць.
З апдэйтам 0.97 быў даданы пераклад мода Cutting Room Floor.
Апошняя АНГЛАМОЎНАЯ (EN) версія Skyrim Anniversary Edition.
Працаздольнасць на папярэдніх версіях, Special Edition ці арыгінальным Skyrim не гарантуецца, але магчымая.
На некаторых пірацкіх вэрсіях лакалізацыя працуе непаўнавартасна або не працуе наогул па невядомых прычынах.
Калі вы ўсталёўваеце гульню ўпершыню (на новы кампутар, напрыклад), можа спатрэбіцца адзін раз увайсці ў Creation Club ці ўнутрыгульнявое меню модаў, каб гульня навучылася "бачыць" моды і загружаць loose files, што неабходна для функцыянавання лакалізацыі.
Распакаваць архіў. Скапіяваць папкі Interface і Strings у папку (...)\Skyrim\Data
Калі ўжо ўсталяваны папярэдні варыянт лакалізацыі, скапіяваць з заменай файлаў.
Каб усталяваць пераклад Unofficial Skyrim Special Edition Patch, спачатку ўсталюйце арыгінальную версію, а потым закіньце файл перакладу Unofficial Skyrim Special Edition Patch.esp у папку (...)\Skyrim\Data з заменай файла.
Каб усталяваць пераклад Cutting Room Floor, спачатку ўсталюйце арыгінальную версію, а потым закіньце файл перакладу Cutting Room Floor.esp у папку (...)\Skyrim\Data з заменай файла.
Усе пабочныя моды, якія змяшчаюць тэкставыя запісы, будуць мець вышэйшы за лакалізацыю прыярытэт. Напрыклад, калі вы ўсталюеце рэплэйсер сталёвай брані, у гульні яна будзе паказвацца як Steel Armor. Гэта не прывядзе да багаў, вылетаў і гэтак далей, але можа сапсаваць агульнае ўражанне.
Лакалізацыя НЕСУМЯШЧАЛЬНАЯ з модамі, што змяняюць шрыфты ці ўвесь інтэрфейс, калі толькі шрыфты з гэтых модаў не падтрымліваюць беларускую табліцу сымбаляў.
- пры сне і чаканні ў рамку не ўмяшчаюцца назвы месяцаў;
- запіс пра юбілейную раздачу модаў у галоўным меню не перакладаецца;
- літары Ю і Ы ва ўсплыўных паведамляннях трошкі абразаюцца;
- клінок надзела Цясноў паказваецца як "Клінок надзела [...]";
- пры вывучэнні некаторых Словаў Моцы яны паказваюцца на мове цмокаў у выглядзе квадрацікаў.
- палова інтэрфейсу ў Creation Club не перакладзеная - хутчэй за ўсё, выправіць гэта немагчыма.
0.90 - першая рэлізная версія;
0.95 - дадалі пераклад усіх афіцыйных мадыфікацый з Creation Kit, зрабілі мноства дробных выпраўленняў, дадалі бібліятэку фарсовых літар для "чырвоных радкоў" у кнігах.
0.96 - сотні арфаграфічных і стылістычных выпраўленьняў , праўка бібліятэкі фарсовых літар, пераклад амаль усех кніг з назвамі да літары E, абнаўленьне перакладу USSEP.
0.97 - новы набор выпраўленьняў у перакладзе ды інтэрфэйсе, пераклад некаторых прапушчаных радкоў, пераклад амаль усіх з назвамі да літары N, апцыянальны пераклад мода Cutting Room Floor, абнаўленьне перакладу USSEP.
0.91.1 - некалькі дадатковых выпраўленьняў у інтэрфэйсе.
0.91.2 - лакалізацыя прыведзеная ў адпаведнасьць зь снежаньскім афіцыйным патчам. Таксама абноўлены пераклад Unofficial Skyrim Special Edition Patch.
0.98 - выпраўленьні ў інтэрфэйсе, пераклад усіх кніг з назвамі да літары S, пераклад апісаньняў рэцэптаў для кузьні атранахаў.
0.99 - пераклад усіх кніг з назвамі да літары T, абноўлены пераклад модаў USSEP і CRF.
1.00 - пераклад усіх кніг, абноўлены пераклад модаў USSEP і CRF.
- стварэнне .esp-плагіна для лакалізацыі;
Разам з фінальным варыянтам лакалізацыі выкладзеныя ўсе файлы базы, каб, абапіраючыся на іх, кожны мог рабіць уласныя пераклады модаў ці рэдагаваць лакалізацыю на свой густ.
Дасылайце пытанні і паведамленні аб хібах на f1sher16[at]mail.ru або праз суполку https://www.facebook.com/SkyrimBLR/
Паведамляйце толькі пра сур'ёзныя хібы - напрыклад, калі вы сутыкнуліся з адсутнасцю пераклада субтытраў ці назвы прадмета, або калі пераклад відавочна не адпавядае таму, што вы бачыце на экране. Не забудзьцеся ўдакладніцца, што ў гэтым вінаваты не які-небудзь неперакладзены мод.