About this mod
Аматарская беларускамоўная лакалізацыя Skyrim Anniversary Edition.
- Requirements
- Permissions and credits
- Mirrors
- Changelogs
- Skyrim;
- DLC Hearthfire, Dawnguard, Dragonborn;
- афіцыйныя мадыфікацыі з Creation Club.
Таксама да лакалізацыі быў даданы пераклад Unofficial Skyrim Special Edition Patch, які вельмі рэкамендуецца ўсталяваць.
- каля 88% унутрыгульнявых кніг;
Гэта версія лакалізацыі 0.95, якая яшчэ будзе дапрацоўвацца, але ў яе ўжо можна паўнавартасна гуляць.
Апошняя АНГЛАМОЎНАЯ (EN) версія Skyrim Anniversary Edition.
Працаздольнасць на папярэдніх версіях, Special Edition ці арыгінальным Skyrim не гарантуецца, але магчымая.
Калі вы ўсталёўваеце гульню ўпершыню (на новы кампутар, напрыклад), можа спатрэбіцца адзін раз увайсці ў Creation Club ці ўнутрыгульнявое меню модаў, каб гульня навучылася "бачыць" моды і загружаць loose files, што неабходна для функцыянавання лакалізацыі.
Распакаваць архіў. Скапіяваць папкі Interface і Strings у папку (...)\Skyrim\Data
Калі ўжо ўсталяваны папярэдні варыянт лакалізацыі, скапіяваць з заменай файлаў.
Каб усталяваць пераклад Unofficial Skyrim Special Edition Patch, спачатку ўсталюйце арыгінальную версію, а потым закіньце файл перакладу Unofficial Skyrim Special Edition Patch.esp у папку (...)\Skyrim\Data з заменай файла.
Усе пабочныя моды, якія змяшчаюць тэкставыя запісы, будуць мець вышэйшы за лакалізацыю прыярытэт. Напрыклад, калі вы ўсталюеце рэплэйсер сталёвай брані, у гульні яна будзе паказвацца як Steel Armor. Гэта не прывядзе да багаў, вылетаў і гэтак далей, але можа сапсаваць агульнае ўражанне.
Лакалізацыя НЕСУМЯШЧАЛЬНАЯ з модамі, што змяняюць шрыфты ці ўвесь інтэрфейс, калі толькі шрыфты з гэтых модаў не падтрымліваюць беларускую табліцу сымбаляў.
- пры сне і чаканні ў рамку не ўмяшчаюцца назвы месяцаў;
- запіс пра юбілейную раздачу модаў у галоўным меню не перакладаецца;
- літары Ю і Ы ва ўсплыўных паведамляннях трошкі абразаюцца;
- пры вывучэнні некаторых Словаў Моцы яны паказваюцца на мове цмокаў у выглядзе квадрацікаў.
0.90 - першая рэлізная версія;
0.95 - дадалі пераклад усіх афіцыйных мадыфікацый з Creation Kit, зрабілі мноства дробных выпраўленняў, дадалі бібліятэку фарсовых літар для "чырвоных радкоў" у кнігах.
- пераклад усіх унутрыгульнявых кніг;
- агульныя стылёвыя ўдасканаленні тэкста, выпраўленні памылак і г.д.;
- стварэнне .esp-плагіна для лакалізацыі;
- пераклад найбольш папулярных неафіцыйных модаў (напрыклад, Unofficial Skyrim Anniversary Edition Patch).
Разам з фінальным варыянтам лакалізацыі будуць таксама выкладзеныя ўсе файлы базы, каб, абапіраючыся на іх, кожны мог рабіць уласныя пераклады модаў ці рэдагаваць лакалізацыю на свой густ.
Дасылайце пытанні і паведамленні аб хібах на f1sher16[at]mail.ru або праз суполку https://www.facebook.com/SkyrimBLR/
Паведамляйце толькі пра сур'ёзныя хібы - напрыклад, калі вы сутыкнуліся з адсутнасцю пераклада субтытраў ці назвы прадмета, або калі пераклад відавочна не адпавядае таму, што вы бачыце на экране. Не забудзьцеся ўдакладніцца, што ў гэтым вінаваты не які-небудзь неперакладзены мод.
НЕ ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ пра граматычныя, сэнсавыя ці стылёвыя памылкі. Наш калектыў штодзень актыўна працуе над гэтым.