Mount & Blade II: Bannerlord

File information

Last updated

Original upload

Created by

Denis Makouski - Reiko

Uploaded by

khornau17

Virus scan

Safe to use

About this mod

Аматарскі пераклад мода Calradia Expanded Kingdoms на беларускую мову.

Requirements
Permissions and credits
Amateur translation of the Calradia Expanded Kingdoms 1.3.2 mod into Belarusian.

Аматарскі пераклад мода Calradia Expanded Kingdoms 1.3.2 на беларускую мову.

Фінансавая падтрымка (можа спатрэбіцца VPN) patreon.com/Reiko651

Асаблівасці мода:
- галоўная асаблівасць - гэта даданне 9 новых гаспадарстваў і 8 новых культур. Мод фармуе з селішчаў дададзенных у Calradia Expanded новыя гаспадарствы, са сваімі кланамі, культурамі і дрэвамі ваяроў. Кантынент Кальрадыі зараз больш хаатычны, чым некалі, а гэта адкрывае новыя магчымасці для прыгодаў, у якіх няма чаго губляць, але ёсць што набываць...
- поўная пераробка ваяроў і шляхцічаў. Новых ваяроў маюць не толькі новыя гаспадарствы, але і ванільныя, дрэвы ваяроў якіх былі цалкам перапрацаваны. Для гэтага былі выкарыстаны дзясяткі, а то і сотні прадметаў з Open Source Armoury (Weaponry, Sadderly). Кожнае дрэва ваяроў унікальнае, больш разнастайнае, чым у ваніле, прагрэсіі больш лагічныя, і ўсё гэта пры балансе між усімі дрэвамі ваяроў. Шляхта гэтаксама атрымала свае плюшкі: яна можа выкарыстоўваць больш унікальных набораў прадметаў за існую колькасць шляхцічаў.
- руіны. Цяпер у Кальрадыі існуе 13 руінаў, якія льга шукаць, даследаваць, рабаваць ці проста хавацца ў іх. Існуе чатыры тыпы розных руінаў: гарады, замкі, вёскі і рознае. Кожны тып будзе ўзнагароджваць вас па-рознаму за пошукі забытых багаццяў і схаваных скарбаў. Аднак памятайце, на вас могуць напасці адкіды, якія маглі агнездавацца ў руінах.
- квэст. Мы дадалі наш першы квэст у гульню. Гэта давольна прасты квэст, які можа пачацца падчас наведвання новых руінаў. Мы спадзяёмся ў будучыні дадаць у гульню больш квэстаў, каб дадаць вашаму гульнявому працэсу больш праўдзівасці. Калі вам не пашчасціла, і квэст ніколі не спрацоўвае, існуе каманда, якая запускае квэст (у спойлеры на Nexus старонцы мода).
- гавані. Мы дадалі магчымасць падарожжа з дапамогай верфяў ва ўзбярэжных гарадах. Там льга купіць карабель, на якім льга дабрацца да ўсіх іншых узбярэжных гарадоў. Кошт і час падарожжа адрозніваюцца ў розных гарадах, проста націсніце на патрэбнае месца і пачакайце, пакуль карабель не прыбудзе ў месца прызначэння. У будучыні функцыянал верфяў будзе пашыраны.

Ад аўтара перакладу.
Пераклаў усе радкі ў англійскім шаблоне для перакладу. Але пасля запуску гульні выявіў шмат неперакладзенага тэксту. Пафіксіў усе радкі, што мелі ідэнтыфікатары. На жаль, большасць радкоў пакуль нельга перакласці. Напісаў пра багі аўтару мода, але чакаць хуткага выпраўлення ня варта.

Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 . Пераклад загрузьніка https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5004 .

Чарга загрузкі:

(моды, якія патрабуюцца для працы мода Calradia Expanded)
1. Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2006

(стандартныя модулі гульні)
2. Native
3. SandBoxCore
4. Sandbox
5. StoryMode

(моды, якія патрабуюцца для працы мода Calradia Expanded)
6. Calradia Expanded https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/1389
7. Open Source Armory https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2829
8. Open Source Sadderly https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2829
9. Open Source Weaponry https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2829

10. Calradia Expanded Kingdoms https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2828

(модулі перакладу)
11. Belarusian Calradia Expanded https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4869
12. Belarusian Calradia Expanded Kingdoms https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4889
13. Belarusian Core https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/3735
14. Belarusian Open Source Armory https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4857
15. Belarusian Open Source Sadderly https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4858
16. Belarusian Open Source Weaponry https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4858