Mount & Blade II: Bannerlord

File information

Last updated

Original upload

Created by

Denis Makouski - Reiko17

Uploaded by

khornau17

Virus scan

Safe to use

About this mod

Аматарскі пераклад мода The Old Realms 0.3.5 на беларускую мову.

Permissions and credits
Amateur translation of the The Old Realms 0.3.5 mod into Belarusian.

Аматарскі пераклад мода The Old Realms 0.3.5 на беларускую мову.

Для поўнага перакладу трэба замяніць файлы ў арыгінальным модзе. Інструкцыі ўнізе. Падпіска забясьпечвае непоўны пераклад. Без гэтага ня будзе перакладу магіі, кар'ераў, здольнасьцяў, розных механік, квэстаў, іншага (пакуль не ўсё гэтае перакладзена).

Disclaimer

This mod translation is not monetised in any way. I do not accept donations nor do I receive any money from this project.

This mod uses no assets from any official sources, all text translated by the author of the translation.

© Copyright Games Workshop Limited. Warhammer, The Warhammer Logo, GW, Games Workshop, The Game of Fantasy Battles and all associated characters,
creatures, illustrations, images, locations, logos, names, races, texts, vehicles, weapons are either ® or ™ and/or ©️ Games Workshop Limited.

Пра мод

The Old Realms — гэта мод, які пераносіць гульцоў у сьвет Warhammer Fantasy Battle у эпоху ўзыходжаньня Карла Франца на трон.

Асаблівасьці мода:
- максімальна дакладны перанос Warhammer Fantasy Battle у Bannerlord
- новая мапа сьвету
- 17 новых гаспадарстваў (кожная фракцыя, напрыклад, Імперыя, падзелена на некалькі гаспадарстваў)
- шмат новых ваяроў (больш за 240)
- новыя механікі: магія, парахавая зброя, рэлігіі, кар'еры (штосьці кшалту класаў у клясічных РПГ)
- шмат іншага.

Пра пераклад

З-за таго, што большасьць файлаў не прызначана для перакладу, мой пераклад жорстка прывязаны к версіі мода. Зь іншымі версіямі мода мой пераклад хутчэй за ўсё ня будзе працаваць.

Ўсталёўка поўнага перакладу (пасьля абнаўленьня арыгінальнага мода наступныя крокі трэба будзе паўтарыць)

1. Зайдзіце ў тэчку C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\workshop\content\261550\2909967026
2. Абярыце тэчку лацінкі ці кірыліцы (цалкам поўны пераклад толькі для кірыліцы)
3. Скапіюйце тэчку 3025574678 з тэчкі беларуская кірыліцы\лацінка ў тэчку C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\workshop\content\261550 з заменай файлаў

3025574678 - гэта TOR_Core (калі вы выкарыстоўваеце не Steam версію)

УВАГА. Першы запуск мода можа заняць шмат часу, бо будуць рэндарыцца шматлікія тэкстуры. Каб пазбавіцца ад рэндара падчас гульні, трэба прарэндарыць усё загадзя. Гэта льга зрабіць у галоўным меню, але зойме шмат часу. Працягласць залежыць ад вашага камп'ютэра. Напрыклад, у мяне рэндар доўжыўся прыкладна 1,5 гадзіны. Пасьля зьменаў наладаў графікі трэба рабіць новы рэндар.

Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 .

Чарга загрузкі:
1. Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2006

(стандартныя модулі гульні)
1. Native
2. SandBoxCore
3. Sandbox
4. StoryMode

(мод)
5. The Old Realms - Armory https://www.moddb.com/mods/the-old-realms/downloads
6. The Old Realms - Environment https://www.moddb.com/mods/the-old-realms/downloads
7. The Old Realms Core Module https://www.moddb.com/mods/the-old-realms/downloads

(модулі перакладу. першым трэба запусьціць Belarusian Core. чарга іншых перакладаў ня мае значэньня)
8. Belarusian Core https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/3735
9. Belarusian The Old Realms https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5928