Mount & Blade II: Bannerlord
0 of 0

File information

Last updated

Original upload

Created by

Denis Makouski - Reiko

Uploaded by

khornau17

Virus scan

Safe to use

About this mod

Аматарскі пераклад мода Dynamic Troop Equipment System на беларускую мову.

Requirements
Permissions and credits
Amateur translation of the Dynamic Troop Equipment System 1.1.10 mod into Belarusian.

Аматарскі пераклад мода Dynamic Troop Equipment System 1.1.10 на беларускую мову.

Фінансавая падтрымка (можа спатрэбіцца VPN) patreon.com/Reiko651

Збройная Сістэма
- ваяры больш не атрымліваюць новы рыштунак магічным чынам пасьля павышэньня роўня
- партыя цяпер маюць дынамічную збройню. Рыштунак ад пераможаных ворагаў, не герояў, дадаецца ў гэтую збройню
- рыштунак кожнага ваяра больш не фіксаваны; заміж напачатку боя ваяры абіраюць больш прыдатны рыштунак са збройні войска і вяртаюць рыштунак у збройню пасьля сканчэньня бітвы
- новыя рэкруты ўносяць свой пачатковы рыштунак у збройню
- доступ да збройні льга атрымаць у гарадзкім меню

Логіка Разьмеркаваньня Рыштунка

- напачатку бітвы, збройня ацэньвае вочкі рыштунка ваяроў. Потым збройня экіпіюе ваяроў найякаснай зброяй, якая адпавядае арыгінальнамы рыштунку з ванільнай гульні
- параўнаньне і разьмеркаваньне зброі праходзіць у чатыры этапы
  1. патрабуе дакладнага адпавяданьня тыпу і функцыі зброі. Напрыклад, аднаручны колючы меч адпавядае толькі іншаму аднаручнаму мячу таго ж тыпу. Аднаручныя мячы, якія могуць калоць і рэзаць, альбо мячы, якія льга трымаць адной ці двума рукамі, ня будуць адпавядаць (На гэтым этапе тронкавая зброя разьмяркоўваецца толькі для вершніцы).
  2. адпавяданьне падтыпаў. Напрыклад, зброі, якую льга выкарыстоўваць у якасьць аднаручнага тронка, адпавядае ўся зброя з гэтым рэжымам, незалежна ад наяўнасьць двухручнага рэжыма альбо магчымасьці рэзаць.
  3. шырокае адпавяданьне. Напрыклад, абодва прадмета аднаручная зброя. То бок аднаручны меч адпавядае аднаручнай сякеры (Але коп'і, якія льга ўжываць толькі конна, ня будуць разьмяркоўвацца пяхоце).
  4. шырокае адпавяданьне. Напрыклад, абодва прадмета аднаручная зброя.
- на кожным этапе запаўняюцца толькі вочкі, што засталіся пустымі на папярэднім этапе
- ваярам бяз зброі, разьмяркоўваецца выпадковая зброя блізкага бою
- ваяры высокага роўня маюць прыярытэт
- дадатковая зброя разьмяркоўваецца на грунце наяўнага рыштунка (стрэлы, шчыты, кідальная, двухручная і трокавая зброя)
- вершніца не атрымлівае рыштунак, які нельга выкарыстоўваць конна

Партыі ШІ
- партыі ШІ маюць доступ да збройнага механізма
- падчас стварэньня партыі ШІ атрымліваюць рыштунак сваіх ваяроў
- партыі ШІ здабываюць рыштунак сваіх ворагаў пасьля бітвы
- патрыі ШІ штодзённа атрымліваюць выпадковы рыштунак
  -- яны атрымліваюць рыштунак, які мусяць мець іх ваяры ў ванільнай гульні, колькасьць залежыць ад колькасьці ваяроў у партыі
  -- яны атрымліваюць выпадковы рыштунак культуры свайго клану. Колькасьць і якасьць залежаць ад роўня клану
  -- яны штодзённа атрымліваюць рыштунак сваіх воласьцяў (гарадоў, замкаў, вёсак). Культура залежыць ад культуры селішча. Якасьць залежыць ад роўня росквіту

Дадатковыя Механікі
- спажывальная зброя аднаўляецца толькі калі ня выкарыстана цалкам (стрэлы, балты, кідальнае)
- паляпшэньне вершніцы не патрабуе коней
- выкарыстаньне зброі ваярамі абмежавана іхнімі навыкамі
- зламаныя шчыты і рыштунак не зьбіраюцца
- браню, што атрымала крытычныя і сьмяротныя ўдары, нельга захаваць
- пасьля перамогі над ворагам атрымліваецца доступ да яго збройні
- пасьля першага запуску мода ствараецца файл blacklist.json. Яго льга выкарыстоўваць, каб прыбраць частку рыштунка з выпадзеньня. Працуюць рэгулярныя выразы.

СУМЯШЧАЛЬНАСЬЦЬ
- мусіць працаваць з усімі модамі, што не дадаюць новыя тыпы рыштунка
- пратэставана і пацьверджана сумяшчальнасьць з Realistic Battle Mod, Open Source Armoury, De Re Military і Banner Kings

Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 .

Чарга загрузкі:
1. Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2006
2. ButterLib https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2018
3. UIExtenderEx https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2102
4. Mod Configuration Menu https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/612

5. Native
6. SandBoxCore
7. Sandbox
8. StoryMode

9. Dynamic Troop Equipment System https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/6223

10. Belarusian Core https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/3735
11. Belarusian Dynamic Troop Equipment System https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/6714
12. Belarusian Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4572
13. Belarusian ButterLib https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4571
14. Belarusian UIExtenderEx https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4573
15. Belarusian Mod Configuration Menu https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4574