Mount & Blade II: Bannerlord

File information

Last updated

Original upload

Created by

Denis Makouski - Reiko

Uploaded by

khornau17

Virus scan

Safe to use

About this mod

Аматарскі пераклад мода Europe 1100 на беларускую мову.

Requirements
Permissions and credits
Amateur translation of the Europe 1100 1.2.8.5 mod into Belarusian.

Аматарскі пераклад мода Europe 1100 1.2.8.5 на беларускую мову.

Фінансавая падтрымка (можа спатрэбіцца VPN) patreon.com/Reiko651

Для Europe 1100 існуе пашырэньне Eastern Europe, якое дадае Полацкае Княства (https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/6278).

------
1.2.8.1 Сумяшчальнасьць з Europe Map 1.2.8

- сумяшчальнасць з новай версіяй мапы
- Ўэльская і Сербская культуры
- шмат новых селішчаў (Англія, Гішпанія, Анатолія і Лівант)
- новыя кланы і лорды для Кастыліі і Арагона
- фіксы
-----

Гэта гістарычная рэканструкцыя Еўропы на мяжы 12-га стагодзьдзя. Мод выкарыстоўвае мапу Lemmy's Europe, рэалізуе шэраг уласных гаспадарстваў, кланаў і НГП. У будучыні плануецца істотна дэталізаваць гаспадарствы і павысіць гістарычную дакладнасьць.

Мод ужо мае:
- 28 гаспадарстваў
- 185 гістарычных клана з дакладнымі сьцягамі
- 464 шляхетных персанажаў, заснаваных на рэальных жыцьцёвых асобах
- 19 культураў, у тым ліку 14 гульнёўных
- новыя вандроўнікі і НГП для дадатковых культураў
- уласныя дрэвы ваяроў
- 14 гістарычных кланаў наймітаў з унікальнымі лідарамі

Плануецца ў будучыні:
- дадатковыя гаспадарствы/культуры
- пераназваньне і перасоўваньне селішчаў для большай гістарычнай дакладнасьці
- гістарычна адпаведны тэкст для селішчаў, гаспадарстваў і НГП
- палепшаная гістарычная дакладнасьць НГП (ўзрост, твар, навыкі і г.д.)
- адносіны гаспадарстваў і палітыкі

Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 .

УВАГА: Каб сьцягі адлюстроўваліся належным чынам, адрэдактуйце файл config.json .

шлях калі мод спампаваны не са steam:
тэчка_steam\steamapps\common\Mount & Blade II Bannerlord\Modules\BannerColorPersistence\bin\Win64_Shipping_Client\config.json

шлях для steam падпіскі
тэчка_steam\steamapps\workshop\content\261550\2875642325\bin\Win64_Shipping_Client\config.json

Зьмяніце значэньне пераменнай preventNPCBannerColorChanges на true ( "preventNPCBannerColorChanges": true, )

Чарга загрузкі:

1. Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2006

2. Native
3. SandBoxCore
4. Sandbox
5. StoryMode

6. Banner Color Persistence https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2637
7. Europe Campaign Map https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/3758
8. Europe 1100 https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4867

9. Belarusian Core https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/3735
10. Belarusian Europe 1100 https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5299