Darkest Dungeon
0 of 0

File information

Last updated

Original upload

Created by

Vydaviectva Jandouka

Uploaded by

BerlinerBY

Virus scan

Safe to use

About this mod

Беларусізатар да Darkest Dungeon

Permissions and credits
Mirrors
Вітаю вас, шаноўнае спадарства! На сувязі выдавецтва Яндоўка!
Гэты мод з'яўляецца беларусізатарам гульні Darkest Dungeon.
Пераклад базуецца на наступных мовах: Англійская, Руская, месцамі Польская.

На дадзены момант перакладзена толькі асноўная частка гульні. Магчыма ў будучыні будзе зроблены пераклад і для дапаўненняў.

Падтрымліваюцца версіі гульні для EGS і Steam(Wndows, Linux). GOG не правяраўся.

Інструкцыя па ўсталёўцы

Ручная ўсталёўка

1. Перайсці па любой спасылцы і спампаваць мод

- __Nexus mods__ (спасылка)

- __Dropbox__ (спасылка)

- __GitHub__ (спасылка)
2. Зайсці ў папку мода `DDMode_cl`
3. Скапіяваць змесціва з папак `fonts` і `localization` у адпаведныя папкі гульні. _(Старыя файлы, замяніць новымі)_
4. Прыемнай гульні.

Steam

На жаль, праз сцім усталёўка немагчыма, бо гульня не падтрымлівае замену файлаў з шрыфтамі. Вы, канешне, можаце спампаваць мадыфікацыю са сціма

1. Націсніце кнопку "Падпісацца".
2. Перайдзіце па шляху /Steam/steamapps/workshop/content/нешта/ і знайдзіце там папку (яе назва - 3252114339) з адпаведным модам.
3. Капіруйце куды-небудзь гэтую папку з модам.
4. Выдаліце з імёнаў файлаў з пашырэннем .loc2 усе лічбы.
```
3252114339_belarus.loc2 -> belarus.loc2
```
- Зрабіце тое самае з файламі патрэбнай вам гульнявой прылады (pc, sDeck).
5. Скапіяваць змесціва з папак мода `fonts` і `localization` у адпаведныя папкі гульні. _(Старыя файлы, замяніць новымі)_
6. Прыемнай гульні.

P.S.
Калі вы знойдзеце нейкія памылкі, ці наўпрост жадаеце прапанаваць пераклад нейкай часткі, можаце звязацца па гэтых спасылках:
- твітар: https://x.com/ByBerliner.
- пошта: [email protected].
- issues у GitHub.

Дзякуй за ўвагу. Прыемнай вам гульні!